Беларуская Служба

Памежная служба: За апошнія суткі з Беларусі ў Польшчу спрабавалі трапіць 120 замежнікаў

07.11.2023 12:51
64 чалавек вярнуліся ў Беларусь, убачыўшы польскія патрулі, паведаміла ў аўторак Памежная служба.
    -
Патруль Памежнай службы каля польска-беларускай мяжы https://twitter.com/Straz_Graniczna

За апошнія суткі з Беларусі ў Польшчу спрабавалі трапіць нелегальным шляхам 120 замежнікаў, у тым ліку грамадзяне: Эфіопіі, Самалі, Сірыі і Эрытрэі. 64 чалавек вярнуліся ў Беларусь, убачыўшы польскія патрулі, паведаміла ў аўторак Памежная служба.

Пад Белавежай памежнікі затрымалі ўкраінца, які перавозіў трох еменцаў, за садзейнічанне ў незаконным перасячэнні мяжы.

Па дадзеных памежнай службы ў аўторак, з пачатку года за дапамогу затрымана 600 чалавек. Гэта людзі, якія арганізуюць або дапамагаюць нелегальна перасякаць польска-беларускую мяжу, а таксама польска-літоўскую мяжу.

Нелегальныя мігранты, затрыманыя сёлета супрацоўнікамі Падляшскага аддзелу памежнай аховы, паходзілі з больш чым 50 краін.

яс