Беларуская Служба

Памежная служба прапанавала ўкраінскаму боку адкрыць у Далгабычаве дадатковую паласу для фураў

02.12.2023 20:01
На польска-ўкраінскай мяжы цягам апошніх тыдняў назіраюцца сур'ёзныя ўскладненні ў руху грузавікоў.
    (),       ()           ()  -  .
Міністр інфраструктуры Эльвін Гаядур (злева), кіраўнік Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Барташ Збарашчук (справа) і намеснік кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Барташ Градэцкі (злева) падчас прэс-канферэнцыі ў Вежхавісках.PAP/Wojtek Jargiło

Памежная служба Польшчы прапанавала ўкраінскаму боку адкрыць дадатковую паласу для фураў на пераходзе «Далгабычаў- Угрынаў». Гаворка ідзе «пусты транспарт» з Украіны, паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Барташ Градэцкі на прэс-канферэнцыі ў Вержхавісках на Любліншчыне, падчас якой абмяркоўвалася тэма ўзмоцненых праверак украінскіх грузавікоў.

Барташ Гарадэцкі заявіў, што калі гаворка ідзе пра дзейнасць паліцыі і памежнікаў, то цяпер, акрамя звычайных кантрольных мерапрыемстваў, яна сканцэнтраваная на ахове грамадскага парадку на памежных пераходах і падʼязных дарогах.

«Мы будзем праводзіць сумесныя праверкі з Нацыянальнай падатковай адміністрацыяй і Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыяй. Іх мэта – ліквідаваць усе парушэнні, якія ўзнікаюць пры транспарце грузаў у Польшчу», – сказаў Барташ Градэцкі.

IAR/аз

Дасягнутае паразуменне аб частковым зняцці блакады на польска-ўкраінскай мяжы

01.12.2023 16:02
На мяжы ў чарзе стаяць больш за дзве тысячы грузавікоў.