Беларуская Служба

Дасягнутае паразуменне аб частковым зняцці блакады на польска-ўкраінскай мяжы

01.12.2023 16:02
На мяжы ў чарзе стаяць больш за дзве тысячы грузавікоў.
Чарга з фураў ля мяжы з Украінай Фота: Roman Korotkov/ Shutterstock

Прадстаўнікам Польшчы і Украіны ўдалося ўзгодніць умовы частковага зняцця блакады мяжы паміж дзвюма краінамі. Сярод дамоўленасцяў між іншым:

- Адкрыццё пункта пропуску «Угрынаў – Даўгабычаў» для праезду пустых грузавікоў;

- Стварэнне ва ўкраінскай сістэме «еЧарга» асобных пасаў для пустых транспартных сродкаў на пунктах пропуску «Ягадзін – Дарагуск»» і «Кракавец – Карчова»;

- Запуск пілотнай рэгістрацыі ў «еЧарзе» перад перасячэннем мяжы на пункце пропуску «Ніжанкавічы – Мальхавіцы» на адзін месяц.

Як вынікае з паведамлення Мінінфраструктуры Украіны, дамоўленасці дасягнуты толькі для праходу пустых грузавых аўто, «транспартны бязвіз» не абмяркоўваўся.

Тым часам па дадзеных Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, на мяжы з Польшчай у чарзе стаяць больш за дзве тысячы грузавікоў, са Славакіяй – сотні.

UNIAN/нг