Беларуская Служба

Польшча выступае за тэрміновае аднаўленне сістэмы дазволаў для ўкраінскіх перавозчыкаў

04.12.2023 11:33
Да вайны 37% перавозак паміж Польшчай і Украінай ажыццяўлялі польскія перавозчыкі, а 63% – украінскія. Цяпер – 8 % польскія і 92% – украінскія.
Блакада украінскай мяжы польскімі перавозчыкамі працягваецца ўжо месяц Фота: PAP/Darek Delmanowicz

Польшча аднавіла заяўку ў ЕЗ на аднаўленне дазволаў на камерцыйныя і дзелавыя паездкі для ўкраінскіх транспартных кампаній. Пра гэта ў Бруселі перад пачаткам міністэрскай сустрэчы ЕЗ паведаміў намеснік міністра інфраструктуры Польшчы Рафал Вэбэр.

Блакаванне польскіх і славацкіх перавозчыкаў на памежных пераходах з Украінай у сувязі з пагадненнем Еўразвязу аб адмене сістэмы дазволаў – адна з тэмаў сустрэчы кіраўнікоў транспартных ведамстваў краінаў супольнасці. Намеснік міністра Рафал Вэбэр падкрэсліў, што падзенне транспартнага рынку апраўдвае аднаўленне выдачы дазволаў:

-Сапраўды, гэтую працу трэба зрабіць вельмі хутка. Ёсць відавочныя прычыны аднавіць выкарыстанне дарожных дазволаў для камерцыйных або дзелавых паездак, я хачу выключыць ваенныя або гуманітарныя паездкі з гэтага пераліку. Гэта рашэнне павінна быць прынята вельмі хутка. Гэта можа супакойваюць нашых перавозчыкаў, гэта можа прывесці да разблакіроўкі доступу да польска-ўкраінскай мяжы.

Рафал Вэбэр падкрэсліў, што пагадненне аб адмене дазволаў для ўкраінскіх перавозчыкаў адмоўна адбілася на сітуацыі польскіх перавозчыкаў. «Да вайны 37% перавозак паміж Польшчай і Украінай ажыццяўлялі польскія перавозчыкі, а 63% – украінскія. Цяпер – 8 % польскія і 92% – украінскія. Так далей працягвацца не можа», – заявіў польскі чыноўнік.

На пасяджэнні будзе прынята рашэнне аб тэрміновым скліканні нарады экспертаў з краін-сябраў, якія прымуць рашэнне аб аднаўленні дазволаў. Просьбу Польшчы аб дыскусіі на гэтую тэму падтрымалі Славаччына і Вугоршчына.

IAR/ez