Беларуская Служба

У панядзелак у Кракаве адзін чалавек памёр ад пераахаладжэння

05.12.2023 10:48
У горадзе Заверце адзін чалавек смяротна атруціўся чадным газам – паведаміў у аўторак Дзяржаўны цэнтр бяспекі.
    .
У Польшчу прыйшла марозная зіма. Фота: twitter.com/IMGWmeteo

З 1 лістапада ў Польшчы зафіксавана 9 выпадкаў смерці з-за пераахаладжэння. А з 1 кастрычніка загінула таксама 9 чалавек у выніку атручэння чадным газам.

Урадавы цэнтр бяспекі нагадвае аб зімовых пагрозах. «Каб пазбегнуць небяспекі, неабходна прытрымлівацца простых правілаў і не быць абыякавым да іншых людзей. Рэагуйце – званок на нумар 112 можа выратаваць камусьці жыццё», – піша УЦБ у сацсетках.

Каб пазбегнуць атручвання чадным газам, перш за ўсё, неабходна ўсталяваць датчык газу і праветрываць памяшканне, не прыкрываць вентыляцыйных рашотак, праверыць герметычнасць комінаў, праверыць вентыляцыю, асабліва ў ванных пакоях», – рэкамендуе цэнтр. Названыя таксама сімптомы атручвання чадным газам: парушэнне канцэнтрацыі ўвагі, галавакружэнне і галаўны боль, слабасць, ваніты, запаволенне дыхання і парушэнне сардэчнага рытму.

Каб пазбегнуць пераахаладжэння і абмаражэння, трэба апранацца адпаведна надвор’ю, не ўжываць спіртных напояў для сагравання, аказваць дапамогу тым, каму яна неабходная. Трэба таксама клапаціцца пра хатнюю жывёлу.

PAP/нг