Беларуская Служба

Станіслаў Жарын: Расія і Беларусь хацелі б, каб Польшча змяніла стаўленне да Украіны

05.12.2023 14:37
Расію і Беларусь найбольш цікавіць, якія рашэнні адносна Украіны будуць прынятыя ў Варшаве ў бліжэйшыя тыдні і месяцы.
Станіслаў ЖарынFoto: gov.pl

Намеснік міністра каардынатара спецслужбаў, урадавы паўнамоцны прадстаўнік па бяспецы інфармацыйнай прасторы Станіслаў Жарын заявіў, што Расію і Беларусь найбольш цікавіць, якія рашэнні адносна Украіны будуць прынятыя ў Варшаве ў бліжэйшыя тыдні і месяцы.

Госць Polskie Radio 24 падкрэсліў, што пасля выбараў 15 кастрычніка наратыў расійскіх і беларускіх службаў у дачыненні да Польшчы змяніўся і цяпер яны вядуць расследаванні.

«Ключ цяпер у тым, ці будзем мы працягваць заставацца краінай, якая лаяльная Украіне з пункту гледжання ваеннай падтрымкі і падтрымкі з боку заходняга свету. Расіяне хацелі б бачыць нейкія ваганні або змены ў падыходзе, гэта, безумоўна, іх галоўная мэта«, – сказаў міністр.

Станіслаў Жарын дадаў, што ў Беларусі па-ранейшаму знаходзяцца найміты з «Групы Вагнера», таму трэба быць гатовымі да іх магчымых дзеянняў на мяжы з Польшчай. Пры гэтым міністр падкрэсліў, што група Вагнера была аслаблена ўнутранымі праблемамі пасля смерці яе заснавальніка Яўгена Прыгожына.

IAR/нг