Варшаўскі інстытут прадпрымальніцтва зладзіў чарговую канферэнцыю «Аднаўленне Украіны: перспектыва органаў дзяржаўнай улады, магчымасці і выклікі для бізнесу».
Кіраўнік Бюро міжнароднай палітыкі, намеснік дзяржсакратара ў Канцылярыі прэзідэнта Мешка Паўляк заявіў, што Польшча паслядоўна падтрымлівае гэтую краіну з пачатку вайны ва Украіне. На ягоную думку, Польшча павінна адыграць важную, калі не сказаць, ключавую ролю ў адбудове гэтай краіны.
«Гаворачы аб геаграфічным размяшчэнні, нельга не адзначыць транспартныя калідоры, якія праходзяць праз Польшчу», – падкрэсліў Мешка Паўляк
Сёння 653-і дзень расійскай агрэсіі супраць Украіны.
IAR/вх