З іх затрыманыя трое еменцаў і двое сірыйцаў, двое вярнуліся ў Беларусь.
Больш людзей спрабавалі трапіць у Польшчу раніцай у суботу – 20 чалавек, яны вярнуліся ў Беларусь, паведамілі ў Памежнай службе.
Паводле звестак Памежнай службы, у 2023 годзе беларуска-польскую мяжу спрабавалі перайсці насуперак правілам каля 25,5 тысячы чалавек з 52 краін. Міграцыйны ціск на гэтай мяжы працягваецца са жніўня 2021 года.
На 186-м км мяжы з Беларуссю ў 2022 годзе пабудаваны сталёвая агароджа вышынёй 5,5 метра, яна з'яўляецца асноўным элементам абароны гэтай мяжы ад нелегальнай міграцыі. Яе дапаўняе сістэма камер і датчыкаў, якая створана на 206 км гэтай мяжы і выкарыстоўваецца польскімі памежнымі службамі.
Паводле РАР/вх