Беларуская Служба

Новы прэм’ер-міністр Д. Туск: «Мой урад будзе выконваць усе палажэнні Канстытуцыі»

13.12.2023 12:52
Новыя члены Рады міністраў атрымалі ад прэзідэнта граматы аб назначэнні.
Donald Tusk.
Donald Tusk.Фота: PAP/Paweł Supernak

Прэм’ер-міністр Дональд Туск пасля прысягі свайго Кабінета міністраў заявіў, што адметнасцю ягонага ўрада будзе вернасць палажэнням асноўнага закона дзяржавы. Новапрызначаны прэм'ер дадаў, што ён і міністры будуць выконваць усе законы.

- Вернасць палажэнням Канстытуцыі будзе фірменным знакам гэтай каманды. Прычынай рэкорднай яўкі на выбары 15 кастрычніка былі таксама боязі, перажыванні, звязаныя з праблемай парушэння закона і парушэння Канстытуцыі. Мой урад, шаноўны спадар Прэзідэнт, будзе верны ўсім палажэнням Канстытуцыі, мы будзем сачыць за выкананнем усіх правоў у Польшчы. І нашай важнейшай задачай будзе дабро айчыны і добрае жыццё ўсіх нашых грамадзян.

Падчас цырымоніі ў прэзідэнцкім палацы прэмʼер-міністр, віцэ-прэмʼеры і міністры прынеслі прысягу прэзідэнту. Новыя члены Рады міністраў атрымалі ад прэзідэнта граматы аб назначэнні.

IAR/нг

Спікер Сейма да палітыкаў ПіС, якія перайшлі ў апазіцыю: «Як мяне будзеце называць – фельдмаршал Герынг?»

12.12.2023 12:00
Паседжанні Сейма можна глядзець як займальны фільм, а некаторыя сесіі прыцягваюць больш за мільён гледачоў.

Прэзідэнт Анджэй Дуда прызначыў урад прэм'ер-міністра Дональда Туска

13.12.2023 09:58
Падчас цырымоніі ў прэзідэнцкім палацы прэмʼер-міністр, віцэ-прэмʼеры і міністры прынеслі прысягу прэзідэнту.

Павел Латушка павіншаваў новага міністра замежных спраў Польшчы, той адказаў «Жыве Беларусь!»

13.12.2023 11:24
«Перакананы, што незалежная, дэмакратычная, еўрапейская Беларусь адпавядае нацыянальным інтарэсам Польшчы».