Беларуская Служба

Анджэй Дуда: Польшча заўсёды выступала за пашырэнне ЕЗ

15.12.2023 18:46
«Многія не верылі, што гэта магчыма, калі мы пачыналі барацьбу за адкрыццё перамоваў з Украінай. Віншаванні Уладзіміру Зяленскаму і Маі Санду!» – напісаў Анджэй Дуда.
.
А. Дуда Фота: PAP/Leszek Szymański

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда павіншаваў Украіну і Малдову з гістарычным рашэннем лідараў ЕЗ пачаць з абедзвюма дзяржавамі перамовы аб уступленні.

Польскі лідар зазначыў, што Варшава заўсёды выступала за пашырэнне ЕЗ. «Многія не верылі, што гэта магчыма, калі мы пачыналі барацьбу за адкрыццё перамоваў з Украінай. Віншаванні Уладзіміру Зяленскаму і Маі Санду!» – напісаў Анджэй Дуда.

Нагадаем, у чацвер, 14 снежня, было прынятае рашэнне пачаць перамовы аб уступленні ў ЕЗ з Украінай і Малдовай, а таксама надаць кандыдацкі статус Грузіі

«Перамога Украіны. Перамога ўсёй Еўропы. Перамога, якая матывуе, натхняе і ўмацоўвае», – напісаў у сацсетцы Х прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

эж