Беларуская Служба

Звыш 25 тысяч мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі сёлета

16.12.2023 12:15
У снежні зафіксавана 178 спробаў незаконнай міграцыі.
Дзяржаўная мяжа ПольшчыФота: twitter.com/MON_GOV_PL

На мяжы паміж Польшчай і Беларуссю польскія службы пастаянна фіксуюць чарговыя спробы перасячэння мяжы, хаця ў снежні заўважана значнае зніжэнне ў параўнанні з папярэднімі месяцамі. «У пятніцу два чалавекі спрабавалі нелегальна патрапіць з Беларусі ў Польшчу, быў затрыманы грамадзянін Турцыі, другі, убачыўшы польскіх патрулёў, вярнуўся ў Беларусь», – паведаміла ў суботу на «Платформе Х» Памежная служба.

У снежні зафіксавана 178 спробаў незаконнай міграцыі, а сёлета больш за 25 700 мігрантаў спрабавалі прарвацца ў Польшчу.

Паводле звестак Памежнай службы, у траўні і чэрвені спробаў незаконнага перасячэння было каля 3 тысяч, у ліпені іх было 4 тыс, у жніўні амаль 2,8 тыс, у верасні – амаль 1,1 тыс, у кастрычніку – 2 тыс, а ў лістападзе – амаль 1,5 тысячы. Мігранты, затрыманыя сёлета на мяжы з Беларуссю, прыбылі агулам з 53 краін.

нг