Палякі таксама прывезлі чарговую партыю медычнай дапамогі мясцоваму насельніцтву і ваеннаслужачым. Старшыня фундацыі «Дзякуем за свабоду» Адам Завадзкі, які паехаў на ўсходні фронт, мяркуе, што польскі сабака будзе важнай дапамогай для ўкраінцаў.
- У нас была даволі незвычайная перадача – сука па клічцы Нора, якая спецыяльна падрыхтаваная да службы ў сапёрскіх войсках. Мінаў, неразарваных снарадаў на тэрыторыі Украіны, каля лініі фронту вельмі шмат. Таму такая незвычайная перадача была патрэбная, і нам удалося яе даставіць.
Валанцёры прывезлі таксама выратавальныя і медычныя заплечнікі з абсталяваннем і асабістыя аптэчкі. З пачатку расійскага ўварвання фундацыі ўдалося паставіць больш за тысячу такіх аптэчак.
Адам Завадзкі падкрэслівае, што доўгая вайна не павінна прытупіць нашу рэакцыю на бяду ўкраінцаў.
- Украінцам хапае аптымізму, але вайна пакідае свой след. Ёсць таксама боязі, што зробіць Расія, што зробіць свет. Яны пытаюцца, ці палякі будуць ім дапамагаць. Яны вельмі ўдзячныя Польшчы. Многія людзі, калі бачаць польскі сцяжок, згадваюць, у якіх польскіх гарадах самі былі або дзе жывуць іх блізкія. Гэта ўзрушвае.
Фундацыя «Дзякуем за свабоду» сумесна з украінскім фондам «Сапраўдныя ўкраінцы» таксама возіць прадукты і вопратку для жыхароў раёнаў, пацярпелых ад вайны.
Інфармацыю пра варыянты падтрымкі можна знайсці на сайце www.ApteczkadlaUkrainy.org
IAR/нг