Прэзідэнт Анджэй Дуда і першая лэдзі Агата Корнхаўзер-Дуда падтрымалі кампанію «Шляхетная пасылка» («Szlachetna Paczka») у дзявяты раз. Прэзідэнцкая пара падрыхтавала падарункі для малазабяспечанай сям'і, дзе адзінокая хворая маці выхоўвае сына з інтэлектуальнай недастатковасцю.
Пасылкі з каляднымі віншаваннямі ад прэзідэнцкай пары перададзены на склад, адкуль будуць дастаўлены абранай сямʼі.
Прэзідэнт і яго жонка заклікалі ўсіх удзельнічаць у розных формах дапамогі і валанцёрства. «Не толькі ў перыяд адпачынкаў, але на працягу ўсяго года, падкрэсліваючы, што ў хвіліны пакут, адзіноты, змагання з беднасцю, хваробай і адчужэннем бескарыслівая дабрыня, павага, адкрытыя сэрцы і рука іншаму чалавеку з’яўляюцца найлепшай падтрымкай і падарункам для тых, хто ў гэтым мае патрэбу», – гаворыцца ў паведамленні.
Акцыя «Шляхетная пасылка» прадугледжвае набыццё прадуктаў, неабходных падчас Божага Нараджэння для сем’яў, якія жывуць у нястачы. Затым яны дастаўляюцца ў выглядзе пасылак. Штогод ініцыятыва аб’ядноўвае шмат палякаў – тых, хто мае патрэбу, ахвярадаўцаў і валанцёраў. У сёлетняй акцыі ўдзельнічала шмат артыстаў, палітыкаў і спартоўцаў.
ав