Беларуская Служба

40 замежнікаў спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу з Беларусі

18.12.2023 08:47
Сёлета каля 26 тысяч чалавек спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу з Беларусі. 
Дзяржаўная мяжа ПольшчыФота: twitter.com/MON_GOV_PL

Раніцай на ўчастку мяжы ў Белавежы група мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна перасекчы беларуска-польскую з Беларусі, закідвала польскія патрулі камянямі і галінамі дрэў. Больш за тое, учора 40 замежнікаў спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу з Беларусі, з іх 21 чалавек развярнуўся, пабачыўшы польскіх функцыянераў.

Сёлета каля 26 тысяч чалавек спрабавалі нелегальна трапіць у Польшчу з Беларусі. Гэта былі грамадзяне больш чым з 50 краін.

Учора на мяжы са Славакіяй супрацоўнікі Памежнай службы правялі кантроль 9600 чалавек і 4300 транспартных сродкаў. З 4 кастрычніка, калі быў адноўлены часовы памежны кантроль, супрацоўнікі памежнай службы праверылі 919 тысяч чалавек і 394 тысячы транспартных сродкаў на маршруце са Славакіі ў Польшчу.

Праверкі праводзяцца на ўязным напрамку – на 17 аўтамабільных, трох чыгуначных і двух пешаходных пераходах. Падарожнікам неабходна памятаць аб наяўнасці праязных дакументаў – пасведчання асобы або пашпарта.

Людзі або транспартныя сродкі, якія перасякаюць мяжу са Славакіяй, адбіраюцца для праверкі на падставе аналізу рызыкі. Мэта ўвядзення памежнага кантролю – недапушчэнне нелегальнай міграцыі з Балканскага шляху.

Часовы памежны кантроль на мяжы са Славакіяй дзейнічае да 2 студзеня.

ав