Беларуская Служба

Міністр фінансаў: польская валюта ўмацоўваецца

19.12.2023 14:15
У польскай эканоміцы назіраецца відавочнае ажыўленне – заявіў міністр фінансаў Анджэй Даманьскі на канферэнцыі пасля пасяджэння ўраду.
-   ()      ()  -      -
Прэм'ер-міністр Дональд Туск (справа) і міністр фінансаў Анджэй Даманьскі (злева) падчас прэс-канферэнцыі пасля пасяджэння ўрада ў Канцылярыі прэм'ер-міністра ў ВаршавеPAP/Leszek Szymański

Міністры разглядалі праект бюджэту на наступны год. Кіраўнік Мінфіна падкрэсліў, што польская валюта ўмацоўваецца. «Мы прагназуем рост паступленняў у бюджэт ад усіх падаткаў. Мы знайшлі сродкі на найбольш важныя праграмы і будзем працягваць гэту палітыку ў будучым», - дадаў Анджэй Даманьскі.

У сваю чаргу прэм'ер-міністр Дональд Туск паведаміў, што ў бюджэце на 2024 год прадугледжана падвышэнне сярэдніх заробкаў настаўнікаў на 30 працэнтаў, а настаўнікаў-пачаткоўцаў — на 33 працэнты.

«У бюджэце на 2024 год таксама закладзена павелічэнне заработнай платы ўсім бюджэтнікам, салдатам, афіцэрам і мытнікам на 20 працэнтаў», — сказаў кіраўнік урада.


Прэм'ер-міністр Дональд Туск паведаміў, што ў бюджэце на наступны год урад прадугледзеў фінансаванне праграмы «Актыўныя бацькі», то бок працэдур in vitro, а таксама суфінансаванне лячэння дзяцей са СМА (спінная мышачная атрафія).
Сёння на пасяджэнні міністры разглядалі бюджэт на наступны год.

ПР/юл