Сейм прыняў пастанову аб грамадскіх СМІ.
У аўторак ноччу Сейм прыняў парламенцкі праект пастановы «аб аднаўленні прававога парадку, бесстароннасці і добрасумленнасці грамадскіх СМІ і Польскага агенцтва друку».
Больш за 100 дэпутатаў ПіС не бралі ўдзелу ў галасаванні.
Прэм'ер-міністр Дональд Туск на пытанне журналістаў у Сейме аб тым, калі варта чакаць наступстваў пастановы, адказаў, што змены будуць уводзіцца як мага хутка.
- Мы будзем уводзіць змены ў грамадскіх СМІ ў адпаведнасці з пастановай. Іх вынікі будуць хутка бачныя на практыцы. Наш намер – падрыхтаваць такія правілы, такія законапраекты, якія, на сам рэч, будуць вяртаць элементарную абʼектыўнасць грамадскіх медыя.
Прэзідэнт Анджэй Дуда выказаўся па справе планаваных змен на грамадскіх СМІ. У сацсетках Канцылярыі Прэзідэнта быў апублікаваны ліст. У ім напісана: «Я не адмаўляю права на правядзенне змен парламенцкай бальшынёй у юрыдычнай сістэме. Аднак неабходна падкрэсліць, што палітычная мэтанакіраванасць не можа быць тлумачэннем для парушэння канстытуцыйных і заканадаўчых правіл».
Прэзідэнт падкрэсліў, што змены мусяць адпавядаць дэмакратычным стандартам і Канстытуцыi.
Пасля таго, як Сейм прагаласаваў пастанову аб зменах у грамадскіх СМІ ноччу ў два галоўныя офісы тэлебачання адправіліся палітыкі партыі «Права і справядлівасць», у тым ліку старшыня ПіС Яраслаў Качыньскі. Ён заявіў, што палітыкі ПіС будуць дзяжурыць па 10 чалавек у офісах TVP.
– Мы вымушаны абараняць СМІ, гэта абарона дэмакратыі, таму што мы абаранаем права на доступ грамадзян да інфармацыі,– казаў Качыньскі.
Як падкрэсліваецца ў пастанове Сейму, дзеянні ў дачыненні да грамадскіх СМІ ў пераходны перыяд будуць ажыццяўляцца ў адпаведнасці са стандартамі вяршэнства права.
яс