Міністр культуры вызваліў ад пасады цяперашніх старшыняў праўлення Польскага тэлебачання (Telewizja Polska S.A.), Польскага радыё (Polskie Radio S.A.) і Польскага агенцтва друку S.A.(PAP). Міністр прызначыў новыя назіральныя рады гэтых прадпрыемстваў, якія прызначылі новае кіраўніцтва.
У «Права і справядлівасць» заяўляюць, што гэтыя змены адбываюцца з парушэннем польскіх законаў
Міністэрства культуры паведаміла, што кіраўнік ведамства зрабіў гэта на падставе Кодэкса аб камерцыйных арганізацыях. Адмена адбылася ўчора. Міністэрства напісала, што неабходнасць такога рашэння выкліканая пастановай Сейму аб аднаўленні прававога парадку, бесстароннасці і добрасумленнасці грамадскіх СМІ і Польскага агенцтва друку.
яс