Беларуская Служба

Паўстаў «Талінскі механізм», каб дапамагчы Украіне абараніць кіберпрастору

20.12.2023 17:11
Яго мэта – каардынаваць супрацоўніцтва і садзейнічаць дзейнасці па нарошчванні грамадзянскага патэнцыялу Украіны для самаабароны ў кіберпрасторы.
Ілюстрацыя Фота: pxhere.com - CC0 Domena publiczna

Міністэрства замежных спраў Польшчы паведаміла аб стварэнні «Талінскага механізму» падтрымкі Украіны ў лічбавай сферы. Акрамя Польшчы ў механізме ўдзельнічаюць таксама Данія, Эстонія, Францыя, Канада, Нідэрланды, Германія, Швецыя, ЗША і Вялікабрытанія.

«Талінскі механізм» быў створаны ў адказ на агрэсію Расіі супраць Украіны. Яго мэта – каардынаваць супрацоўніцтва і садзейнічаць дзейнасці па нарошчванні грамадзянскага патэнцыялу Украіны для самаабароны ў кіберпрасторы, – напісала ў заяве МЗС.

Мерапрыемствы ў рамках механізму павінны быць незалежеымі, але дапаўняць ваенныя намаганні па прасоўванні лічбавага развіцця Украіны. Дзеянні трэба ўзгадняць з украінскімі ўладамі.

Члены «Талінскага механізму» маюць намер супрацоўнічаць з ЕС і НАТА ў гэтай сферы.

Прыватны сектар і няўрадавыя структуры таксама запрашаюцца да ўдзелу ў механізме, – напісана ў паведамленні МЗС.

яс