Новым старшынёй Польскага радыё стаў Павел Майхер, Польскага тэлебачання – Томаш Сыгут, Польскага агенцтва друку – Марэк Блоньскі.
Найбольш неспакойна змена кіраўніцтва адбываецца на грамадскім тэлебачанні TVP. Была выклікана паліцыя.
Прэс-сакратар каменданта варшаўскай паліцыі Сільвестар Марчак паведаміў, што паліцыя атрымала некалькі выклікаў у будынак тэлебачання на вуліцы Вароніча. Як падкрэслівае Сыльвэстар Марчак, мэта ўмяшання паліцыі – супакоіць канфлікты.
«Калі ёсць патрэба ў нашым умяшальніцтве і дапамозе з боку супрацоўнікаў паліцыі, заяўнікі могуць разлічваць на нас, незалежна ад таго, кім з'яўляецца заяўнік», – сказаў Сільвестар Марчак.
У галоўным офісе TVP пратэстуюць журналісты і парламентарыі парты «Права і справядлівасць». Гэта рэакцыя на рашэнне міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Барталамея Сянкевіча, які звольніў старшыняў Польскага тэлебачання, Польскага радыё, Польскага агенцтва друку і іх назіральныя органы.
Учора Сейм прыняў пастанову аб аднаўленні прававога парадку, бесстароннасці і добрасумленнасці грамадскіх СМІ і Польскага агенцтва друку.
яс