У пятніцу раніцай міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі пачаў свой першы замежны візіт пасля ўступлення на пасаду ў сталіцы Украіны Кіеве. У яго запланаваная сустрэча, сярод іншага, са сваім украінскім калегам Дзмітрыем Кулебам.
Пра свой прыезд ва Украіну Сікорскі паведаміў на платформе X (раней Twitter). «Першы замежны візіт, ужо тут», — напісаў ён, апублікаваўшы свой фотаздымак, на якім відаць Міхайлаўскую плошчу ў цэнтры Кіева.
Падрабязнасці візіту трымаюцца ў сакрэце з меркаванняў бяспекі. Вядома, што Сікорскі ўскладзе кветкі да Сьцяны памяці загінулых падчас вайны, якую Расія вядзе супраць Украіны. Ён таксама запаліць свечкі пад крыжам у памяць аб ахвярах Рэвалюцыі Годнасці 2013-14 гадоў, вядомых як Героі Нябеснай Сотні.
РАР/юл