Беларуская Служба

Міністр нацыянальнай абароны сустракаецца з вайскоўцамі на мяжы

22.12.2023 14:12
Міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш сустрэўся а 11.00 гадзіне ў Ярылаўцы Падляшскага ваяводства з жаўнерамі, якія нясуць службу на мяжы.
     -
Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш Міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш сустрэўся а 11.00 гадзіне ў Ярылаўцы Падляскага ваяводства з жаўнерамі, якія нясуць службу на мяжы.

З ліпеня 2021 года вайскоўцы Войска Польскага аказваюць падтрымку Памежнай службе ў ахове дзяржаўнай мяжы. Першапачаткова ў іх задачы ўваходзіла інжынернае ўмацаванне  памежнай зоны і ўзвядзенне часовай загароды.

У цяперашні час вайскоўцы Узброеных Сіл, сумесна з памежнікамі ахоўваюць  дзяржаўную мяжу, праводзяць патруляванне з прымяненнем транспартных сродкаў высокай праходнасці на вызначаных участках мяжы. Задачы па «герметызацыі» дзяржаўнай мяжы выконваюцца па даручэнні камандуючага Памежнай службы.

Ваеннаслужачыя кругласутачна, у тым ліку ў сезон адпачынкаў, забяспечваюць ахову мяжы і ўчасткаў ўзвядзення пастаяннай загароды, прадухіляюць незаконныя перасячэнні.

ПР/юл