Беларуская Служба

Падчас святаў паліцыя будзе праводзіць узмоцнены кантроль дарожнага руху

23.12.2023 11:11
Штодня ў перыяд святаў Раства будуць дзяжурыць 4 тысячы супрацоўнікаў ДАІ.
Дарожны кантрольShutterstock.com/0simon0

«У аперацыі паліцыя будзе выкарыстоўваць не толькі машыны з апазнавальнымі паліцэйскімі знакамі», – сказаў Роберт Опас з Упраўлення дарожнага руху Галоўнага ўпраўлення паліцыі:

- Акрамя паліцэйскіх машын, у акцыі будуць удзельнічаць таксама аўтамабілі без апазнавальных знакаў, абсталяваныя відэарэгістратарамі. Для патрулявання небяспечных участкаў дарог паліцыя таксама выкарыстоўвае верталёты і беспілотнікі. На падставе запісаў з паветра ў некаторых выпадках кіроўцы, якія парушаюць ПДР, прыцягваюцца да адказнасці.

Падчас дарожных праверак паліцыя звяртае асаблівую ўвагу на хуткасны рэжым руху аўтамабіляў, цвярозасць кіроўцаў і спосаб перавозкі дзяцей.

Летась з 24 па 26 снежня на дарогах адбылося 113 ДТЗ, у якіх 11 чалавек загінулі і 137 атрымалі раненні. За гэты час паліцыя затрымала 560 нецвярозых вадзіцеляў.

яс