Напярэдадні Калядаў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск выступіў з адмысловай прамовай, скіраванай да ўсіх палякаў, у тым ліку да сваіх праціўнікаў
- Я з павагай стаўлюся да вашых поглядаў і да вашых асцярог, я буду вам тлумачыць сваю рацыю, але найперш пільна буду слухаць тое, што вы гаворыце. Мая асноўная задача – каб кожны і кожная з вас, нягледзячы на тое, ці вы прыхільнікі ці жорсткія праціўнікі новага ўраду, адчувалі сябе ў Польшчы бяспечна і дома.
Прэм’ер-міністр звярнуў увагу на вялікія выклікі, якія стаяць перад Польшчай і ўсім светам, падкрэсліўшы, што цяпер як ніколі важна, каб палякі трымаліся разам.
Туск таксама выказаў надзею на будучыню, падкрэсліўшы, што, нягледзячы на цяжкасці, якія нясе жыццё, заўсёды ёсць падстава для аптымізму і веры ў лепшае заўтра.
- Я веру ў будучыню нашай нацыі, у сілу і рашучасць палякаў, якія, нягледзячы на выклікі, заўсёды могуць знайсці шлях да згоды і супольных дзеянняў.
Прэм’ер-міністр завяршыў сваю прамову каляднымі пажаданнямі, выказаўшы спадзяванне, што святы стануць для ўсіх палякаў часам міру, радасці і ўзаемнай дабрыні.
яс