Беларуская Служба

«Карытас» рыхтуе калядныя вячэры для людзей у нястачы і самотных ў 90 гарадах Польшчы

23.12.2023 18:36
Мяркуецца, што імі скарыстаюцца 22 тысячы чалавек.
Калядная сустрэча «Карытас» у ЛодзіPAP/Marian Zubrzycki

«Карытас» прыгатуе традыцыйныя калядныя стравы. Для арганізацыі сустрэч задзейнічаны 2100 валанцёраў.

Адна з такіх сустрэч адбудзецца заўтра ў 15.30 у сталоўцы святога брата Альберта ў Варшаве.

Дырэктар «Карытас» Варшаўска-Пражскай дыяцэзіі ксёндз Каміль Хойнацкі сказаў, што гэта магчымасць падзяліцца каляднай аплаткай і добрым словам.

«Дзверы для людзей, якія жывуць у нястачы, адкрыюць на вуліцы Грахоўскай, 111/113. Стол будзе накрыты стравамі, як дома, будзе посная капуста, варэнікі, боршч, сухафрукты і аплаткі», – сказаў ён.

Найбуйнейшыя калядныя вячэры «Карытас» адбудуцца, між іншым, у Быдгашчы, Познані, Шчэціне, Кельцах, Ломжы, Радаме, Скаржыска-Каменна і Сасноўцы.

Усяго «Карытас» прыгатуе 30 тысяч літраў баршчу, 6,5 тоны філе карпа і 3 тоны квашанай капусты.

Удзельнікі сустрэчы таксама атрымаюць пакеты з прадуктамі, якія былі сабраных падчас кампаніі «Так. Я дапамагаю!».

яс