Беларуская Служба

Прэзідэнцкая пара павіншавала палякаў у краіне і за мяжой з Калядамі

24.12.2023 13:02
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і яго жонка Агата выказалі надзею, што ў гэты асаблівы перыяд кожнаму знойдзецца месца за святочным сталом.
Ілюстрацыйнае фотаscreenshot z Youtube/Prezydent RP Andrzej Duda

Сёння прагучалі Калядныя віншаванні ад прэзідэнцкай пары для палякаў. 

«Няхай калядныя сустрэчы будуць напоўнены сумесным спевам калядак, дзяленнем радаснымі ўспамінамі і поўнымі надзеі размовамі аб тым, што нас чакае ў Новым годзе», — сказаў у запісе Анджэй Дуда.

«Няхай у гэты асаблівы час кожны адчуе блізкасць і знойдзе сваё месца за вігілійным сталом. Няхай святы прынясуць адзінокім людзям пачуццё супольнасці і дапамогу патрабуючым з боку людзей добрай волі. Мы верым, што дабрыня і салідарнасць з іншыя - якія асабліва суправаджаюць святы - застануцца надоўга ў нашых сэрцах», сказала прэзідэнцкая пара палякам.

Члены ўрада, дэпутаты, сенатары да іншыя людзі, якія займаюць дзяржаўныя пасады, таксама сёння перадаюць калядныя пажаданні для польскага грамадства праз сацыяльныя сеткі.

ПР/юл