Беларуская Служба

У многіх гарадах Польшчы арганізуюцца зборы прадуктаў, якія засталіся пасля Раства

26.12.2023 16:04
Штогод у Польшчы выкідваецца каля 5 млн тон прадуктаў харчавання.
     5
Штогод у Польшчы выкідваецца каля 5 млн тон прадуктаў харчаванняshutterstock.com/joerngebhardt68

Харчовыя адходы – з'ява, якае асабліва заўважальная пасля Калядаў. Для перадухілення гэтага ў розных кутках Польшчы арганізуюцца зборы прадуктаў.

Адзін з іх запланаваны ў горадзе Забжэ ў Сілезскім ваяводстве. Прадукты, якія засталіся пасля Калядаў, можна прынесці ў адзін з касцёлаў. Важна, каб прадукты былі прыдатныя да ўжывання.

Усе сабраныя прадукты і гатовыя стравы будуць накіраваныя ў пункты харчавання для малазабяспечаных людзей. Збор прадуктаў запланаваны на 27 снежня.

У многіх гарадах Польшчы таксама ўстаноўлены скрыні для прадуктаў ці так званыя грамадскія халадзільнікі, дзе можна ў любы час пакінуць непатрэбныя прадукты. Кожны жадаючы можа ўзяць з халадзільніка пакінутыя прадукты альбо гатовыя стравы. Па ацэнках каталіцкай дабрачыннай арганізацыі «Карытас», штогод у Польшчы выкідваецца каля 5 млн тон прадуктаў харчавання.

вс