Беларуская Служба

Час чакання грузавікоў на ўкраінскай мяжы ў Дарагуску перавышае месяц

27.12.2023 10:19
На гэтым пераходзе адбываецца пратэст польскіх транспартнікаў.
Чарга да мяжыshutterstock.com/Vitaliy Kyrychuk

Час чакання грузавікоў на перасячэнне ўкраінскай мяжы ў Дарагуску перавышае месяц.

На гэтым пераходзе адбываецца пратэст польскіх транспартнікаў. Прапускаецца адзін грузавік на некалькі гадзін. У чарзе 1,5 тысячы грузавых аўтамабіляў. Крыху лепшая сітуацыя ў Грэбенным, кажа камісар Мажэна Сяменюк з Палаты падатковай адміністрацыі ў Любліне.

- Там у чарзе 950 грузавікоў і ўлічыўшы тэмп, у якім адбываецца памежны кантроль, то час чакання складае каля 12 дзён.

У Даўгабычаве і Зосіне памежны кантроль праходзіць без затрымкі. Падобным чынам у Медыцы, дзе пратэст аграрнікаў прыпынены да 2 студзеня.

Польскія транспартнікі дамагаюцца, між іншым, увядзення камерцыйных дазволаў для ўкраінскіх фірмаў і прыпынення ліцэнзіі для прадпрыемстваў, якія ўзніклі пасля пачатку вайны ва Украіне.

яс