Беларуская Служба

Памежная служба: 20 чалавек спрабавалі нелегальна перасекчы польска-беларускую мяжу, але нікому гэта не ўдалося

27.12.2023 14:12
Пасля таго, як на месца прыбылі польскія патрулі ўсе гэтыя людзі павярнулі ў глыб Беларусі.
Ілюстрацыйны здымакфота: Straż Graniczna

Учора 20 чалавек спрабавалі нелегальна перасекчы польска-беларускую мяжу, але нікому гэта не ўдалося, паведамілі ў Памежнай службе. Пасля таго, як на месца прыбылі польскія патрулі, атрымаўшы раней папярэджанні з сістэмы электроннай загароды, усе гэтыя людзі павярнулі ў глыб Беларусі.

Спробы нелегальнага перасячэння мяжы адбываліся на ўчастках, якія ахоўваюцца памежнымі заставамі ў Белавежы, Чарэмшы і Дубічах Царкоўных.