Беларуская Служба

Вайскоўцы не знайшлі ніякіх элементаў расійскай ракеты, якая ў пятніцу парушыла паветраную прастору Польшчы

31.12.2023 09:01
Дзеля праверкі вызначанага раёна былі задзейнічаныя амаль 500 жаўнераў Войскаў тэрытарыяльнай абароны.
      ,
Вайскоўцы не знайшлі ніякіх элементаў расійскай ракеты, якая ў пятніцу парушыла паветраную прастору ПольшчыPAP/Darek Delmanowicz

Учора завяршыліся пошукі магчымых элементаў расійскай ракеты, якая ў пятніцу раніцай парушыла паветраную прастору Польшчы. «Не было знойдзена нічога, што магло б пагражаць жыхарам Любліншчыны», – паведамілі ў Аператыўным камандаванні Узброеных Сіл.

Дзеля праверкі вызначанага раёна былі задзейнічаныя амаль 500 жаўнераў Войскаў тэрытарыяльнай абароны.

«Дзеянні Войска Польскага былі накіраваныя на забеспячэнне бяспекі грамадзян», – заявіла Аператыўнае камандаванне ў сацсетках. Яны праводзіліся з мэтай пацвердзіць, што ніводнага элемента ад аб'екта на тэрыторыі Польшчы няма.

Нагадваем, Генеральны штаб Войска Польскага паведаміў, што ў пятніцу раніцай з боку мяжы з Украінай адбылося парушэнне паветранай прасторы Польшчы абʼектам, які менш чым праз тры хвіліны пакінуў тэрыторыю краіны. Аб’ект быў ідэнтыфікаваны, як расійская крылатая ракета.

Генштаб падкрэсліў, што «увесь час траекторыя палёту ракеты адсочвалася радыёлакацыйнымі сістэмамі, як польскімі, так і саюзніцкімі».

IAR/аз

Вайскоўцы тэрытарыяльнай абароны вядуць пошук аб'екта, які парушыў паветраную прастору Польшчы

30.12.2023 11:02
Мэта пошуку – канчаткова пацвердзіць, што ніводнага элемента абʼекта на тэрыторыі Польшчы няма.