Беларуская Служба

Польскае МЗС: У Сектары Газа застаюцца 19 чалавек з польскім грамадзянствам

31.12.2023 12:01
Сітуацыя з іх магчымай эвакуацыяй вельмі складаная, паясняюць прадстаўнікі ведамства.
МЗС ПольшчыФота: msz.gov.pl

Міністэрства замежных спраў пастаянна сочыць за сітуацыяй з польскімі грамадзянамі, якія знаходзяцца ў Сектары Газа. Прэс-сакратар МЗС Павел Вроньскі (Paweł Wroński) дадаў, што польскія ўлады гатовыя ў любы мамант эвакуяваць людзей, якія перасякаюць мяжу з Егіптам:

- Праблема ў тым, што Крызісны цэнтр, які знаходзіцца ў пастаянным кантакце з нашай амбасадай у Каіры, а таксама з ізраільскімі сіламі, павінен атрымаць згоду на кожнага чалавека, які (...) мае польскае грамадзянства і хоча перасекчы мяжу. Канкрэтна, гэта не мы вырашаем, каго прапускаць праз мяжу, а каго не, толькі ізраільскія ваенныя ўлады.

Першая паспяховая эвакуацыя польскіх грамадзян з Сектара Газа адбылася ў сярэдзіне лістапада. Зараз, паводле інфармацыі Міністэрства замежных спраў, там застаюцца 19 чалавек з польскім грамадзянствам.

Між тым, Ізраіль працягвае авіяўдары і сухапутную аперацыю ў Сектары Газа з мэтай знішчэння лідараў і баявога патэнцыялу арганізацыі ХАМАС.

Па дадзеных палестынскага міністэрства аховы здароўя, з пачатку вайны ў Газе загінула больш за 21 тысяча чалавек, большасць з якіх – мірныя жыхары.

Дзеянні Ізраіля з'яўляюцца адказам на напад ХАМАС на ізраільскія гарады 7 кастрычніка, калі фанатычныя баевікі забілі 1200 чалавек.

IAR/аз

Некалькі дзясяткаў палестынскіх баевікоў былі забітыя ізраільскімі сіламі ў горадзе Газа за апошнія 24 гадзіны

30.12.2023 13:13
Палестынскі бок паведамляе пра 187 загінулых палестынцаў за апошнія 24 гадзіны.