Беларуская Служба

Курсы «Мова нанова з Варшавы» запрашаюць на беларускую дыктоўку

19.02.2024 10:10
Тэкст дыктоўкі будзе прысвечаны 100-годдзю Васіля Быкава.
Аўдыё

Курсы «Мова нанова з Варшавы» запрашаюць на беларускую дыктоўку, якая пройдзе ў Дзень роднай мовы, 21 лютага. Тэкст дыктоўкі будзе прысвечаны 100-годдзю Васіля Быкава.

-Першая частка імпрэзы будзе класічная, як бывае на 21 лютага, то бок гэта дыктоўка. Імпрэза будзе ў варшаўскай прасторы «Робім разам». У мерапрыемстве будзе ўдзельнічаць Раман Арлоў, які адмыслова да гэтага дня падрыхтаваў інтэрактыўную гульню. Пасля дыктоўкі будзе невялічкі канцэрт. Запрашаю ўсіх праверыць сябе і адсвяткаваць Дзень роднай мовы, - запрашае вядучая курса Кацярына Кучук.

Напярэдадні Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні АПК запрапанавала тэму агульнанацыянальнай дыктоўкі. Яна прысвечана 100-годдзю Васіля Быкава.

ав


. .