Беларуская Служба

Падрыхтаваны даклад пра сексуальны гвалт супраць украінскіх жанчын на акупаваных тэрыторыях

22.02.2024 17:15
Цэнтр Лемкіна сабраў 60 шакавальных гісторыяў сексуальнага гвалту супраць украінскіх жанчын, учыненага расійскімі вайскоўцамі на акупаваных Расіяй тэрыторыях.
ілюстративне фотоСТАНІСЛАВ ІВАНОВ ВІД ЛЬВІВСЬКОЇ ОБЛАСНОЇ ВІЙСЬКОВОЇ АДМІНІСТРАЦІЇ

«Даклад ўключае ў сябе расповеды жанчын, якія перажылі сексуальны гвалт, сведак і тых, хто быў у палоне», – кажа Магдалена Гавін, дырэктарка Інстытута Пілецкага – установы, пры якой і створаны Цэнтр Лемкіна.

«Часцей за ўсё, калі мы гаворым пра сексуальныя злачынствы, мы думаем пра згвалтаванні. Згвалтаванне – самая радыкальная форма сексуальнага гвалту. Але існуе значна больш сексуальных паводзін, якія прыводзяць да надзвычайнага прыніжэння ўкраінскіх жанчын. Мне падаецца, што гэта дае значныя веды пра стан мірнага насельніцтва на акупаваных Расіяй тэрыторыях, а потым і на дэакупаваных тэрыторыях», – кажа Магдалена Гавін.

Ірына Доўгань з Lemkin Center кажа, што ўкраінскім жанчынам трэба перастаць маўчаць пра сексуальны гвалт. «Украінскія жанчыны не хочуць, каб гэта адбылося з іх дочкамі або ўнучкамі. Ніводная жанчына ў свеце не хоча быць ахвярай расійскага гвалту, і асабліва гэта датычыць украінскіх жанчын», – сказала Ірына Доўгань.

«Мы, украінцы, разумеем, што самі не можам перамагчы гэты гвалт і гэтае зло, якое ідзе з Расіі, вось чаму мы як украінкі гаворым пра гэта гучна і просім свет аб'яднаць намаганні ў барацьбе з гвалтам і злом, якія ідуць з Расіі», – сказала актывістка.

Справаздача змяшчае сведчанні з розных этапаў вайны. Яна ўключае ў сябе рэпартажы з падзей пасля 24 лютага 2022 года, а таксама з больш ранняй фазы канфлікту ва Украіне ў 2014 годзе.

Даклад падрыхтаваны на польскай і ўкраінскай мовах і будзе даступны на сайце Інстытута Пілецкага.

IAR/вх