Прэзідэнцкі міністр Войцех Калярскі заверыў, што пазіцыя прэзідэнта Анджэя Дуды адносна неабходнасці падтрымкі Украіны не змянілася. І пра гэта прэзідэнт нагадае падчас сустрэчы па гэтым пытанні, арганізаванай Францыяй. У перамовах, ініцыяваных прэзідэнтам Эманюэлем Макронам, прымуць удзел каля 20 дзяржаўных лідараў.
Войцех Калярскі нагадаў, што Анджэй Дуда ад самага пачатку вайны звяртаўся да міжнароднай супольнасці з просьбай дапамагаць Украіне.
- Пазіцыя прэзідэнта застаецца нязменнай, яе выдатна ведаюць лідары іншых дзяржаў. Прэзідэнт з самага пачатку, з 23 лютага напярэдадні ўварвання, калі ён разам з прэзідэнтам (Літвы – рэд.) Науседам адправіўся ў Кіеў, каб паказаць, што Украіна не можа застацца адна, таксама пазней, на працягу двух гадоў, ён паўтарае словы аб салідарнасці.
Акрамя прэзідэнта Анджэя Дуды ў сустрэчы ў Парыжы таксама возьмуць удзел прэзідэнты або прэм'ер-міністры Германіі, Іспаніі, Нідэрландаў, Літвы, Фінляндыі і Румыніі. Дыстанцыйна выступіць і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Прысутнасць прэзідэнта Румыніі Клаўса Ёханіса і прэмʼер-міністра Нідэрландаў Марка Рутэ таксама можа сведчыць аб другой тэме сустрэчы – перамовах аб абранні новага генеральнага сакратара НАТА.
На мінулым тыдні ў СМІ зʼявіліся паведамленні аб рашучай падтрымцы ЗША, Вялікабрытаніяй, Германіяй і Францыяй кандыдатуры прэмʼер-міністра Нідэрландаў Марка Рутэ. Тым часам, як паведамляюць румынскія СМІ, Бухарэст паведаміў сваім саюзнікам, што хоча прапанаваць прэзідэнта Клаўса Ёханіса на пасаду кіраўніка Альянсу.
IAR/нг