Сенат аднагалосна прыняў рэзалюцыю з патрабаваннем да беларускіх уладаў вызваліць журналіста і дзеяча польскай меншасці Анджэя Пачобута, які амаль тры гады знаходзіцца ў зняволенні.
У рэзалюцыі Сенат асуджае «ганебны акт парушэння правоў чалавека і асноўных правоў нацыянальных меншасцяў», якім стала асуджэнне і зняволенне Анджэя Пачобута і патрабуе ад беларускіх уладаў яго неадкладнага вызвалення.
Сенатары таксама выказалі «самую высокую ацэнку непахіснай барацьбе Анджэя Пачобута за права на польскасць і свабоду ў Беларусі», а таксама салідарнасць з яго сям'ёй і ўсімі, хто змагаецца за яго вызваленне.
Вышэйшая палата польскага парламента таксама асудзіла пераслед палякаў у Беларусі з боку рэжыму ў Мінску і звярнулася да польскага ўрада і ўрадаў дэмакратычных краін, Еўрапарламента і міжнародных праваабарончых інстытутаў узмацніць дзеянні па вызваленні Анджэя Пачобута і ўсіх незаконна зняволеных.
Сенатары таксама звярнулі ўвагу на неабходнасць узмацнення жорсткасці санкцый супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
IAR/аз