Беларуская Служба

Былая палітзняволеная з Беларусі ідзе ў дэпутаты Варшавы

21.03.2024 11:41
Заснавальніца і дырэктар «Форуму польскіх лакальных ініцыятываў» Ганна Панішава балатуецца ў сябры Варшаўскай гарадской рады. 
Ганна Панішава балатуецца ў сябры Варшаўскай гарадской радыfacebook.com/anna.paniszewa

Пра гэта Ганна паведаміла ў сваім блогу ў Facebook.

«Паважаныя жыхары Макотава з акругі № 3. Звяртаюся да вас з просьбай падтрымаць маю кандыдатуру ў Варшаўскую гарадскую раду на выбарах 7 красавіка 2024 года. Мая пазіцыя нумар 6», – напісала яна і ўдакладніла, што ідзе на выбары ад партыі «Права і Справядлівасць».

Панішаву арыштавалі ў сакавіку 2021 года ў межах кампаніі рэжыму Лукашэнкі па ціску на актывістаў польскай меншасці. Яе, як і яшчэ дзвюх актывістак Ірэну Бернацкую і Марыю Цішкоўскую, вызвалілі з-пад арышту і выслалі з Беларусі ў чэрвені 2021 года на просьбу Нурсултана Назарбаева.

Анжаліку Борыс вызвалілі толькі ў красавіку 2023 года. Яна застаецца ў Беларусі. За кратамі працягвае знаходзіцца Андрэй Пачобут, які атрымаў 8 год калоніі.

Reform.by/вх