Беларуская Служба

Сёлета падчас дабрачыннай акцыі «Вялікі аркестр святочнай дапамогі» было сабрана больш за 281 мільён злотых

27.03.2024 14:35
Дабрачынная акцыя «Вялікі аркестр святочнай дапамогі» адбываецца ў Польшчы ўжо 32 гады запар.
 32
Фінал 32 акцыі «Вялікага аркестра святочнай дапамогі» PAP/Leszek Szymański

– 281 мільён 879 тысяч 118 злотых 7 грошаў. Гэта вынік 32-га фіналу Вялікага аркестра святочнай дапамогі (Wielka Orkiestra świątecznej pomocy WOŚP, – рэд.). Дзякуй вялікі! Мае дарагія, трэба сказаць слова «рэкорд». Але не пра рэкорд размова. За гэтыя грошы зможам эфектыўна дапамагчы цэлай Польшчы, аддзяленням пульманалагічным у бальніцах, – сказаў прэзідэнт Фундацыі Ежы Оўсяк (Jerzy Owsiak).

Сёлета Вялікі аркестр святочнай дапамогі граў для дзяцей і дарослых з праблемамі лёгкіх пасля пандэміі COVID-19. На сабраныя сродкі Фундацыя набудзе абсталяванне для дыягностыкі, маніторынгу і рэабілітацыі захворванняў лёгкіх у пульманалагічных аддзяленнях для дзяцей і дарослых.

У 2023 годзе было сабрана 243 259 387,25 злотых.

IAR/вх