Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Павал Вроньскі паведаміў, што кіраўнік ведамства Радаслаў Сікорскі размаўляў на гэтую тэму з кіраўніком МЗС Ізраілю Іcраэлем Кацам:
-Міністр канстатаваў, што здарэнне немагчыма патлумачыць і запатрабаваў высвятлення справы. Міністр Кац выказаў словы спачування ўраду, народу і сям’і спадара Дар’юша, польскага валанцёра, які загінуў падчас атакі. Ён запэўніў, што справа будзе высветлена.
Польская пракуратура пачала следства па справе смерці паляка ў Сектары Газа. Пра гэта міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі паведаміў у сацыяльных сетках.
Загінулі сем чалавек з гуманітарнага канвою арганізацыі “World Central Kitchen” Таксама загінулі грамадзяне Аўстраліі, Вялікабрытаніі, ЗША і Канады, а таксама палестынец.
У заяве арганізацыі гаворыцца, што на канвой напалі, нягледзячы на тое, што ён быў пазначаны лагатыпам арганізацыі, якая аказвае дапамогу палестынцам. Кіраўнік арганізацыі Эрын Гор напісала, што гаворка ідзе не толькі пра атаку на “World Central Kitchen”, але і на ўсе гуманітарныя арганізацыі, якія аказваюць дапамогу ў самых жахлівых умовах, калі доступ да ежы разглядаецца як інструмент для вядзення вайны.
ав