Беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў са сваімі вайскоўцамі магчымы напад на Сувалкскі калідор – участак паміж Калінінградскай вобласцю Расіі і Беларусі, які належыць Літве і Польшчы. Падчас размовы дыктатар увесь час трымаў каля сябе белага сабаку пароды шпіц, паведамляе Gazeta Wyborcza.
Фрагмент размовы апублікаваў прапагандысцкі Тэлеграм-канал «Пул Першага» ў аўторак, 26 сакавіка.
Лукашэнка заявіў, што Літва і Польшча дарма «так сябе паводзяць» і «вякаюць пра Сувалкскім калідоры». Таксама ён пытаўся ў аднаго з вайскоўцаў аб абстаноўцы каля гэтага ўчастка і даведаўся, што шырыня мяжы – 42 кіламетры па прамой дарозе.
«А колькі яны ўвесь час вякаюць пра Сувалкскі калідор… Дарма яны так сябе паводзяць (паводле версіі Лукашэнкі, Польшча і Літва – рэд.). Ну, зараз табе давядзецца супрацьстаяць балтыйскім рэспублікам, і частку Польшчы ты бярэш? Паўночную частку, так? Ты ўпэўнены, што гэтую тэрыторыю па фронце ты ўтрымаеш са сваім войскам?» – звярнуўся Лукашэнка да аднаго са сваіх генералаў.
НАТА лічыць Сувалкскі калідор найбольш верагоднай цэллю ў выпадку патэнцыйнай агрэсіі Расіі супраць краін пакту.
Тым часам шматлікія ваенныя эксперты назвалі словы дыктатара блефам і псіхалагічным ходам. Польскі генерал Раман Полька звяртае ўвагу на тое, што словы Лукашэнкі – гэта элемент прапаганды і запужвання.
«Лукашэнка – марыянетка Пуціна. Ён такі ж анекдатычны, як і Мядзведзеў са сваімі абсурднымі заявамі, якія не маюць нічога агульнага з рэчаіснасцю. Заявы Лукашэнкі накіраваныя на публіку, гэта элемент псіхалагічнай інфармацыйнай вайны. Ён такім чынам спрабуе запужаць», – сказаў генерал.
Падобнага меркавання прытрымліваецца ўкраінскі палітолаг і эксперт па вайсковых пытаннях Максім Ялы. Ён зазначае, што словы дыктатара адрасаваныя перш за ўсё беларускаму грамадству і не варта іх успрымаць як нейкую пагрозу. «Тым больш, што вайсковы патэнцыял Беларусі вельмі сціплы», – сказаў Ялы. Ён таксама падкрэсліў, што на сённяшні дзень Пуцін не гатовы на ваенную канфрантацыю з краінамі НАТА. «Актуальна для яго самае важнае – гэта замарозіць канфлікт ва Украіне. Для вайны з НАТА ў яго няма патэнцыялу і рэсурсаў», – падкрэслівае спецыяліст.
вс