Беларуская Служба

Frontex можа стварыць у Варшаве 10 тысяч працоўных месцаў

15.04.2024 11:01
Нагадваем, міграцыйны пакт быў ухвалены Еўрапарламентам на мінулым тыдні.
Анджэй ГаліцкіIAR KRZYSZTOF SWIEZAK

Еўрапейскае памежнае агенцтва Frontex можа стварыць у Варшаве да 10 тысяч працоўных месцаў для распрацоўкі базаў дадзеных для міграцыйнага пакта. Пра гэта ў эфіры Першай  праграмы Польскага радыё заявіў еўрадэпутат ад «Грамадзянскай кааліцыі» Анджэй Галіцкі(Andrzej Halicki).

Палітык падкрэсліў, што да 29 красавіка польскі ўрад прадставіць папраўкі да міграцыйнага пакта, ухваленага Еўрапарламентам, які павінен уступіць у сілу ў 2026 годзе.

- Ёсць два гады на ажыццяўленне правілаў. Яшчэ адно рашэнне, на ўзроўні ўрадаў, будзе прымацца 29 красавіка. Польскі ўрад - наколькі я ведаю - унясе прынамсі некалькі прапановаў зменаў у асобныя элементы гэтага пакта. Безумоўна, найважнейшыя павінны датычыцца аховы знешніх межаў і іх фінансавання.

Міграцыйны пакт быў ухвалены Еўрапарламентам на мінулым тыдні. Польскі ўрад крытыкуе абавязак размеркавання мігрантаў паміж членскімі краінамі і заяўляе, што адмовіцца ад гэтага механізма.

IAR/аз