Беларуская Служба

Польскія каняводы аднаўляюць вядомы ў свеце конны аўкцыён Pride of Poland 

16.04.2024 18:14
Няўпэўненасць была выклікана дрэнным станам галоўных польскіх конезаводаў у Міхалове і Янаве -Падляскім, выяўленым падчас праверкі.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock/ Ungrim

Нягледзячы на папярэднія сумневы, аўкцыён арабскіх коней Pride of Poland будзе арганізаваны сёлета ў Янаве-Падляскім. Пра гэтае рашэнне паведаміў кіраўнік Нацыянальнага цэнтра падтрымкі сельскай гаспадаркі Генрык Смоляж.

Генрык Смоляж сказаў, што за апошнія сем гадоў пры папярэднім урадзе Польшчы, з найлепшых конезаводаў знікла шмат дарагіх пародзістых коней.

«У гэтым годзе на аўкцыён мы вырашылі выставіць таксама эмбрыёны. Гэта агульнасусветная тэндэнцыя. Такія аўкцыёны і гандаль адбываюцца, мы не можам ад гэтага ўхіляцца. Мы хочам размнажаць дарагіх і пародзістых коней, якія ў нас засталіся», - растлумачыў Смоляж.

Аўкцыён Pride of Poland запланаваны на жнівень.

«Мы хочам, каб гэта стала магчымасцю аднавіць добрае імя нашых конезаводаў і аўкцыёну», сказаў Смоляж.

Аўдыт, праведзены на абодвух найлепшых конных заводах у Міхалове і Янаве-Падляскім, выявіў, што частая змена кіраўніцтва ў перыяд з 2016 па 2023 год негатыўна адбілася на іх дзейнасці.

Аўдытары ацанілі, што кіраўніцтва было некампетэнтным, распрадало пародзістых коней і звольніла найлепшых спецыялістаў па конегадоўлі ў Польшчы.

яс/IAR

Падчас аўкцыёну Pride of Poland былі прададзеныя коні амаль за 1,6 мільёна еўра

17.08.2021 11:32
Аўкцыён Pride of Poland адбыўся ў нядзелю. Сярэдні кошт каня склаў 100 000 еўра.