Еўрапейскі Саюз уводзіць летам праграму для моладзі DiscoverEU, якая дае права на цалкам бясплатныя летнія чыгуначныя падарожжы па Еўропе.
Праграма ахоплівае маладых людзей, народжаных з ліпеня 2005 года да 30 чэрвеня 2006 года. Сёлета Еўракамісія плануе прызначыць на праграму 35 тыс. 500 бясплатных білетаў. Квіткі дазволяць падарожнічаць па краінах ЕС, а таксама дзяржавах, якія прымаюць удзел у еўрапейскай студэнцкай праграме Erasmus+. Гэта Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Паўночная Македонія, Нарвегія, Сербія і Турцыя. Чыгуначныя білеты неабходна выкарыстаць з 1 ліпеня 2024 года да 30 верасня 2025 года.
Падаваць заяўкі на праграму бясплатных падарожжаў можна з учора да 30 красавіка. Падрабязнасці праграмы даступныя ў прадстаўніцтвах Erasmus+ у кожнай з краін.
Акрамя таго, удзельнікі праекту атрымаюць скідачную картку з амаль 40 тыс. зніжак, якія ахопліваюць грамадскі транспарт, наведванне культурных мерапрыемстваў і ўстаноў, спартыўных імпрэзаў і пражыванне.
Праграма DiscoverEU упершыню была запушчаная ў 2018 годзе. Да гэтага часу на яе рэалізацыю было прызначана 284 тыс. чыгуначных білетаў.
вс