Беларуская Служба

Стала вядома, колькі жылой нерухомасці купілі беларусы ў Польшчы  

20.04.2024 15:07
Найбольш папулярнымі лакацыямі для набыцця жылой маёмасці сярод чужаземцаў з'яўляюцца Варшава, Кракаў і Уроцлаў.
Жылы домShutterstock/TheHighestQualityImages

У мінулым годзе іншаземцы купілі ў Польшчы больш за 14 тыс. 300 кватэр, паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі краіны. На першым месцы сярод пакупнікоў нерухомасці ў Польшчы – украінцы. Аднак найбольшы рост у набыцці кватэр зафіксаваны сярод грамадзян Беларусі. 

Летась украінцы купілі ў Польшчы амаль 380 тыс. квадратных метраў жылля, беларусы – каля 111 тыс. квадратных метраў. Трэцяе месца занялі немцы – больш за 54 тыс. квадратных метраў. 

Летась грамадзяне Беларусі набылі ў Польшчы амаль на 30% жылой плошчы больш, чым у 2022 годзе. 

Чарговыя месцы, пачынаючы з чацвёртага, займаюць адпаведна грамадзяне Расіі, Італіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Кітая, Індыі, Іспаніі, Нідэрландаў, Турцыі, ЗША, Ізраіля і Аўстраліі. 

Найбольш папулярнымі лакацыямі для набыцця жылой маёмасці сярод чужаземцаў з'яўляюцца Варшава, Кракаў і Уроцлаў. Далей ідуць Лодзь, Познань і Гданьск.

вс