Беларуская Служба

Больш за дзве тысячы школ прынялі ўдзел у рэйтынгу «Прыязная школа да ЛГБТ»

24.04.2024 16:16
Упершыню рэйтынг аб'яўлены сумесна з Міністэрствам адукацыі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарpixabay.com/SatyaPrem

Пераможцам стаў Грамадскі ліцэй «Беднарска» ў Варшаве.

Фонд Growspace і Міністэрства нацыянальнай адукацыі Польшчы абвясцілі вынікі апошняга рэйтынгу роўнасці і талерантнасці. Сёлета прыняла ў ім удзел рэкордная колькасць удзельнікаў — больш за 20 тысяч вучняў, якія ацэньвалі, у тым ліку, паводзіны равеснікаў і супрацоўнікаў школы ў адносінах да людзей ЛГБТ.

Матэвуш Тшаска з фонду Growspace адзначыў, што значная частка школ, якія апынуліся на вяршыні рэйтынгу, знаходзяцца ў малых гарадах і мястэчках.

«55 працэнтаў галасоў, пададзеных у рэйтынгу Прыязная школа да ЛГБТ» , паходзяць з іншых чым 10 найбуйнейшых гарадоў Польшчы, з такіх як Жывец, Аполе, Кельцэ, Румя, Хойніцэ, ці Кэндзежын-Козле. Мы ганарымся тым, што давер да школ пашыраецца не толькі ў Варшаве», — сказаў Матэвуш Тшаска.

Упершыню рэйтынг аб'яўлены сумесна з Міністэрствам адукацыі. Намеснік міністра адукацыі Паўліна Пехна-Вянцкевіч запэўніла, што міністэрства для таго, каб падтрымаць усіх вучняў.

«Міністэрства адукацыі прасоўвае і паважае такія каштоўнасці, як правы чалавека і правы дзіцяці. Гэта таксама палажэнні, якімі мы абавязаны як у адпаведнасці з нашым заканадаўствам, так і ў адпаведнасці з міжнародным правам. Дагэтуль было так, што квір дзеці і квір моладзь адчувала, што ёй няма месца ў школе», — адзначыла намеснік міністра.

Другое месца ў рэйтынгу заняў ХХХ ліцэй імя Яна Снядэцкага ў Варшаве, трэцяе — ліцэй у горадзе Забжэ.
яс/IAR