Беларуская Служба

Палітолаг пра выступ міністра Сікорскага: дыпламатыя з’яўляецца першай лініяй абароны

26.04.2024 10:37
Праграмная прамова кіраўніка МЗС падкрэслівала гістарычны момант, у якім апынулася Польшча ў сувязі з вайной ва Украіне.
    .
МІністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі.Фота: PAP/Leszek Szymański

Вайна ва Украіне і пагроза, якая можа сыходзіць з Расіі, згадваліся ў выступе кіраўніка польскай дыпламатыі Радаслава Сікорскага. Міністр выступіў учора ў Сейме з больш чым гадзіннай прамовай. Прыярытэтамі польскай знешняй палітыкі ён назваў бяспеку і моцную Польшчу ў моцным Еўрасаюзе. Па словах міністра Сікорскага, важнай мэтай ураду будзе далейшая падтрымка суверэнітэту Украіны і яе імкнення далучыцца да ЕС і НАТА.

Палітолаг доктар Марцін Забароўскі лічыць, што праграмная прамова кіраўніка МЗС падкрэслівала гістарычны момант, у якім апынулася Польшча ў сувязі з вайной ва Украіне.

- Гэта прыярытэты, наконт якіх усе згодныя. Прамова была збудаваная такім чынам, каб падкрэсліваць гістарычны момант, звязаны з неабходнасцю захаваць бяспеку краіны. Міністр заявіў, што дыпламатыя на самой справе з’яўляецца першай лініяй абароны дзяржавы. Гэтыя рамкі зразумелыя: мы жывём у небяспечныя часы, за нашай усходняй мяжой ідзе вайна.

Радаслаў Сікорскі таксама заявіў, што супрацоўніцтва паміж Варшавай і Масквой адновіцца толькі тады, калі Расія адмовіцца ад сваіх імперскіх амбіцый. Ён таксама паабяцаў стварыць еўрапейскія сілы хуткага рэагавання.

IAR/нг

Польшча гатова да супрацоўніцтва з дэмакратычнай Беларуссю і неімперскай Расіяй

25.04.2024 13:17
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі выступіў з прамовай аб прыярытэтах замежнай палітыкі ў Сейме.