Беларуская Служба

Затрыманая жанчына, якая напала на беларуску на варшаўскай Волі

09.05.2024 08:32
Паліцыя затрымала 34-гадовую жанчыну, якая напала на беларуску каля станцыі метро на Волі.
.
.gov.pl

 Яе абвінавацілі ў абразе асобы і парушэнні цялеснай недатыкальнасці з-за нацыянальнай прыналежнасці, з хуліганскіх меркаванняў.

«Па папярэдніх звестках, невядомая жанчына, пачуўшы размову грамадзянкі Беларусі, абразіла яе, выкарыстаўшы абразлівыя і нецэнзурныя словы ў дачыненні да яе паходжання, і па той жа прычыне парушала яе цялесную недатыкальнасць, цягаючы за вопратку і валасы, плюючы ў яе бок. Адразу пасля таго, як яна пакінула месца, у аддзяленне паліцыі паступіла паведамленне аб магчымасці здзяйснення правапарушэння», - расказала Марта Сулоўска з Вольскай паліцыі.

Яна адзначыла, што функцыянеры вынялі запісы з камер відэаназірання і запіс падзеі, які быў даступны ў інтэрнэце.

«Іх дакладна прааналізавалі для высвятлення абставінаў здарэння і асобы, якая зняважыла», — дадала яна.

Высветлілася, што 34-гадовая зламысніца знаходзіцца ў раёне Бэмова. У аўторак яе затрымалі і даставілі ў паліцыю. На яе заведзена крымінальная справа за абразу асобы і замах на цялесную недатыкальнасць паводле нацыянальнай прыналежнасці і з хуліганскіх намераў. За гэта злачынства прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў.

Інцыдэнт адбыўся ў канцы красавіка, пра выпадак распавёў рускамоўны партал Warsaw Here. Ён таксама апублікаваў кароткае відэа, на якім бачна, як жанчына цягне іншую за валасы.

Як апісвае партал, 22-гадовая дзяўчына ішла з сяброўкай, калі на яе напала п'яная жанчына, якая ішла з мужчынам. Агрэсар вульгарна загадвала ёй вяртацца ва Украіну, мяркуючы, што жанчына, якая размаўляе па-руску, родам адтуль.

ав