4 чэрвеня буферная зона на мяжы з Беларуссю аднаўляецца – паведаміў віцэ-прэм’ер i міністр нацыянальнай абароны Уладзіслаў Касіняк-Камыш. Затым у сілу ўступіць пастанова МУС, якая ўводзіць часовую забарону на знаходжанне ў памежнай зоне.
Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны паведаміў на брыфінгу з вайскоўцамі ў Томашове Мазавецкім, што буферная зона вызначана ў Гайнаўскім і Беластоцкім паветах.
– Буферная зона ахоплівае 27 населеных пунктаў. Найбольш у Гайнаўскім павеце - 26 мясцовасцяў і адна мясцовасць на тэрыторыі Беластоцкага павету. Распараджэнне увойдзе ў сілу 4-а чэрвеня.
Ва ўрадзе тлумачаць, што аднаўленне буфернай зоны неабходна для лепшай аховы мяжы і павышэння бяспекі супрацоўнікаў службаў, якія яе ахоўваюць.
Абмежаванні ўводзяцца спачатку на 90 дзён і могуць быць падоўжаныя.
яс/IAR