Беларуская Служба

Польшча стварае буферную зону на мяжы з Беларуссю

10.06.2024 17:06
Адпаведную пастанову 10 чэрвеня прыняў урад. Цяпер свае пастановы па гэтым пытанні мусіць выдаць міністр унутраных спраў і адміністрацыі.
Rada Bezpieczeństwa Narodowego w Białymstoku
Rada Bezpieczeństwa Narodowego w BiałymstokuWojciech Olkusnik/East News

Мяжу не могуць беспакарана перасякаць нелегальныя мігранты і групы, арганізаваныя ўладамі Беларусі і Расіі, заявіў у панядзелак прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск. Ён дадаў, што задача дзяржавы – ахоўваць мяжу, і «палітыка або чалавечыя эмоцыі» гэтага не зменяць.

Пасля пасяджэння ўрада ў Беластоку прэмʼер-міністр Дональд Туск заявіў, што буферная зона на мяжы паміж Польшчай і Беларуссю «не будзе такой глыбокай, як некаторыя прадстаўляюць у сваіх каментарах і аналізах».

Буферная зона будзе складаць каля 200 метраў у шырыню.

– У запаведніках ёсць месцы, куды гэтая зона будзе ісці прыкладна на два кіламетры ў глыбіню, але «ёсць кароткія ўчасткі і звязаныя яны з прысутнасцю кантрабандыстаў, якія дзейнічаюць пераважна ў лясных масівах і не непасрэдна на мяжы, а на адлегласці аднаго-паўтара кіламетра. У гэтых месцах зона (...) будзе шырэй, – патлумачыў прэмʼер Польшчы.

– Я ўсё гэта паважаю, але задача польскай дзяржавы – выкарыстоўваць усе даступныя метады, каб зрабіць мяжу бяспечнай. Гэта значыць, што мяжу нельга беспакарана перасякаць нелегальным мігрантам і групам, арганізаваным уладамі Беларусі і Расіі. Мы ўжо не павінны рабіць гэты дакумент, ужо ўсім у свеце відавочна, што гэта практыка, арганізаваная беларускай і расійскай адміністрацыямі, невыпадкова ва ўсім свеце гэта называюць гібрыднай вайной на мяжы, – сказаў Туск.

Ён абвясціў, што польская дзяржава абавязана ўсімі даступнымі спосабамі абараняць мяжу. «Мы тут не адступім», – сказаў ён.

У панядзелак у Беластоку адбылося выязное пасяджэнне ўрада, падчас якога Савет міністраў прыняў пастанову аб сітуацыі на ўсходняй мяжы Рэспублікі Польшча.



PAP/IAR/вх