Беларуская Служба

У наступным годзе Польшча павялічыць выдаткі на абарону на 10%

04.07.2024 16:08
Сёлета на абарону Польшча плануе выдаткаваць 27 млрд 505 млн еўра.
    ()
Польская самаходная артылерыйская ўстаноўка (САУ) «Краб»фота: Ministerstwo Obrony Narodowej

У наступным годзе бюджэт на абарону павялічыцца на 10%, паведаміў віцэ-прэм’ер, міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш. Ён зазначыў, што гэта будзе свайго роду рэкорд.

- Бюджэт на абарону ў будучым годзе будзе большы, чым рэкордны бюджэт у 2024 годзе. Гэта будзе, як б сказаў, рэкорд рэкордаў. Выдаткі павялічацца як намінальна, так і ў працэнтных суадносінах да ВУП.

Сёлета на абарону Польшча плануе выдаткаваць 118 млрд злотых (27 млрд 505 млн еўра).

вс