Беларуская Служба

Працэс уступлення Украіны ў НАТА з'яўляецца незваротным – Анджэй Дуда

08.07.2024 16:47
З Варшавы Зяленскі накіруецца ў Вашынгтон на юбілейны саміт НАТА.
Аўдыё
  • Зяленскі падзякаваў польскім уладам за падпісанне пагаднення аб бяспецы і за перададзеную вайсковую тэхніку
       . , 8  2024
Анджэй Дуда сустрэўся з Уладзімірам Зяленскім у Варшаве. Варшава, 8 ліпеня 2024 года PAP/Leszek Szymański

Працэс уступлення Украіны ў НАТА зʼяўляецца незваротным, падкрэсліў прэзідэнт Анджэй Дуда пасля сустрэчы ў Варшаве з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Размова адбылася перад самым адʼездам палітыкаў на юбілейны саміт Паўночнаатлантычнага пакту. Анджэй Дуда выказаў спадзяванне, што ў Вашынгтоне Украіна атрымае моцны сігнал падтрымкі.

У сваю чаргу Уладзімір Зяленскі падзякаваў польскім уладам за падпісанне пагаднення аб бяспецы і за перададзеную вайсковую тэхніку.

слухайце аўдыёфайл

З Варшавы Зяленскі накіруецца ў Вашынгтон на юбілейны саміт НАТА, у якім польскі бок будзе прадстаўляць прэзідэнт Анджэй Дуда. У панядзелак ён правёў нараду ў Варшаве з урадам Польшчы і генераламі Войска Польскага.

Сёлета адзначаецца 75-я гадавіна стварэння НАТА.

Сустрэча ў вярхах Паўночнаатлантычнага пакту пройдзе ў Вашынгтоне з 9 па 11 ліпеня.

вс

Напад Расіі на Украіну – гэта «напад на яе суседзяў і цэлы Захад» - Дональд Туск

08.07.2024 14:51
Туск і Зяленскі падпісалі ў Варшаве пагадненне аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве ў сферы бяспекі

Украіна пачала выпрабаванні новага сучаснага карабля (ВІДЭА)

08.07.2024 16:36
«Гетман Іван Мазепа» мае на ўзбраенні зброю выключна заходніх узораў.