Беларуская Служба

У Польшчы разбіўся ваенны самалёт. Пілот загінуў

12.07.2024 18:21
Самалёт M-346 Bielik разбіўся ў аэрапорце Гдыні. Здарэнне адбылося падчас падрыхтоўкі да авіяшоў.
    .
У Польшчы разбіўся ваенны самалёт. Пілот загінуў @DGeneralneRSZ

Пілот самалёта загінуў на месцы. Ён не спрабаваў катапультавацца, – сказаў інспектар ВПС Польшчы.

Інфармацыю аб гібелі лётчыка таксама агучыла Галоўнае камандаванне ўзброеных сілаў на платформе Х.

Здарэнне адбылося ў пятніцу каля 13-й гадзіны ў аэрапорце Гдыні Касакова.

Самалёт падчас трэніровачнага палёту ўрэзаўся ва ўзлётную пляцоўку ваеннага аэрапорта. Пілот рыхтаваўся да шоу, якое адбудзецца ў суботу ў аэрапорце з нагоды святкавання 30-годдзя брыгады марской авіяцыі Гдыні.

M-346 Bielik – невялікі вучэбна-трэніровачны самалёт. Размах яго крылаў складае 9,72 метра, даўжыня – 11,49 метра, а вышыня – 4,76 метра. Узлётная маса да 9,5 тон. Максімальная хуткасць – 1059 км/г.

IAR/вх